Замак у Новым Ясінцы () — рэшткі рыцарскага замка XIII стагоддзя, размешчаны ў в. Новы Ясінец Куяўска-Паморскага ваяводства Польшчы.

Гісторыя Замак быў пабудаваны на месцы ранейшага прыгранічнага гарадзішча, на гандлёвым шляху, які вёў з феадальнай Польшчы ў Памор’е і Памезанію, размешчанага на паўвостраве. Цвярдыня была рэзідэнцыяй кашталяна Сяроцкага, які ўпершыню згадваецца ў 1264 годзе ў дакуменце паморскага князя Месцвіна II.

У 1773 годзе замак быў прыстасаваны пад евангельскую царкву і прыцярпеў значную перабудову, унутраныя перагародкі былі знесены, верхнія паверхі зняты і будынак накрыты двухсхільным дахам з франтонаміZbigniew Nawrocki. Zamek w Jasińcu Nowym. «Bydgoskie Towarzystwo Naukowe Prace Wydziału Nauk Humanistycznych, seria D, nr 4, Prace Komisji Sztuki II», s. 81-100, 1967. Bydgoszcz (pol.)..

У 2003 годзе будынак замка набыў варшаўскі архітэктар Артур МіернікZamek w Nowym Jasińcu niszczał i nadal niszczeje… Czy wkrótce ożyje?.

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Новы Ясінец Катэгорыя:Замкі Куяўска-Паморскага ваяводства Катэгорыя:Збудаванні Польшчы ў гатычным стылі