Юозас Манюшыс (; ) — літоўскі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік урада Літоўскай ССР у 1967—1981 гадах.
Біяграфія Нарадзіўся 25 снежня 1910 года ў в. Малькаўка Магілёўскай губерні.
Вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Мінску (1927—1931), пазней — у Ленінградскім аўтамабільна-дарожным інстытуце (1932—1938). У 1941—1944 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Пасля пераезду ў Літву ў 1944 годзе быў прызначаны старшынёй планавай камісіі пры выканкаме гарадскога савета Вільні. Праз год уступіў ва УКП(б). У 1946—1947 гадах — намеснік старшыні выканкама Віленскага гарадскога савета, пазней — старшыня гаркама УКП(б) у Коўне (1947—1950).
У 1950 годзе вылучаны на пасаду міністра будаўніцтва Літоўскай ССР. 14 красавіка 1967 года быў прызначаны кіраўніком урада, узначальваў яго да 16 студзеня 1981 года.
Быў партыйным актывістам КПСС. З 1954 па 1981 год бесперапынна засядаў у Палітбюро ЦК кампартыі Літвы. У 1955—1967 гадах — сакратар ЦК КПЛ. Узначальваў Бюро прамысловасці ЦК КПЛ (1962—1964). У 1971—1981 гадах — кандыдат у члены ЦК КПСС.
У 1963 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук, а праз сем гадоў — доктара эканамічных навук. Пасля сыходу з палітыкі ў 1981 годзе стаў дырэктарам Інстытута эканомікі Акадэміі навук Літоўскай ССР (да 1985 года), пасля чаго выйшаў на пенсію.
Памёр 17 сакавіка 1987 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Літвы