Дом па Савецкай вуліцы, 11 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя.

Архітэктура

Складаны ў плане, развіты ў бок двара будынак. Атынкаваны галоўны фасад сіметрычна-восевай кампазіцыі рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і філёнгамі. Вокны аформлены ліштвамі, фасады — лапаткамі і прафіляваным карнізам. Уваходы — з двара і бакавых фасадаў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Савецкая вуліца (Пінск)