Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм Оршы. Знаходзіцца на вуліцы Магілёўская, 81.

Гісторыя Парафі арганізавана ў 2001 годзе дзякуючы намаганням Уладзіслава Бліна, аддзелена ад парафіі св. Юзафа. У 2008 годзе вернікам разам з іх тагачасным душпастырам кс. Здзіславам Петрашэўскім удалося пабудаваць часовую капліцу. У 2012 годзе было распачата будаўніцтва новага касцёла.

28 чэрвеня 2014 года біскуп Віцебскі Алег Буткевіч благаславіў і ўмураваў вуглавы камень касцёла.

9 чэрвеня 2018 года касцёл быў асвячаны. Дэдыкацыю святыні здзейсніў Мінска-Магілёўскі мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пры ўдзеле Віцебскага біскупа Алега Буткевіча. На заканчэнне ўрачыстасці асвячэння перад удзельнікамі выступіў Андрусь Такінданг і гурт «Рэха»9 чэрвеня, ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, пад такім тытулам у Воршы быў асвячаны новы касцёл. Дэдыкацыю святыні здзейсніў Мінска-Магілёўскі мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пры ўдзеле Віцебскага біскупа Алега Буткевіча.

Прабошчы кс. Здзіслаў Петрашэўскі (?-2009) кс. Валерый Орсік (2009-?)

Гл. таксама Аршанскі дэканат

Спасылкі Орша — парафія Беззаганнага Сэрца Марыі на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Оршы Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:2018 год у Беларусі