95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года, на базе атрадаў, вылучаных 225-й партызанскай брыгадай імя А. В. Суворава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Грэскага, Слуцкага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1032 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад Брыгада была створана на базе вылучаных 225-й партызанскай брыгадай імя А. В. Суворава атрадаў: атрад імя Будзённага (арганізаваны ў сакавіку 1942 года); атрад імя Кірава; атрад імя Дзяржынскага; атрад імя Ракасоўскага.

Таксама ў склад брыгады ўваходзіў: атрад імя Аляксандра Матросава.

Камандаванне Камандзір І. В. Арастовіч

Камісар А. Ц. Міновіч

Начальнік штаба С. П. Патапенка.

Гісторыя Партызаны праводзілі аперацыі на камунікацыях. У лістападзе 1943, лютым — красавіку 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У пачатку чэрвеня 1944 года ў Грэскім і Слуцкім раёнах за 9 дзён правялі 10 баёў.

Памяць У 1966 годзе ў вёсцы Застарычча Старадарожскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе