«Локі» () — амерыканскі міні-серыял, створаны Майклам Уолдранам для Disney+, заснаваны на аднайменным персанажы з Marvel Comics. Серыял уваходзіць у чацвёртую фазу кінасусвету Marvel, а яго дзеянні пачынаюцца ў фільме «Мсціўцы: Фінал».

Прэм’ера серыяла «Локі» адбылася 9 чэрвеня 2021 года, а заключная серыя першага сезона выйшла 14 ліпеня. Другі сезон знаходзіцца ў распрацоўцы.

Сюжэт Локі трапляе ў таямнічую арганізацыю «Упраўленне часавых адхіленняў» (УЧА, ) пасля таго, як ён скраў Тэсеракт, і падарожнічае ў часе, змяняючы гісторыю.

Спасылкі

Катэгорыя:Серыялы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Тэлесерыялы 2021 года Катэгорыя:Тэлевізійныя міні-серыялы Катэгорыя:Тэлесерыялы пра паралельныя сусветы