Юлія Аляксандраўна Высоцкая () — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая і кулінар; заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018).
Біяграфія Нарадзілася 16 жніўня 1973 года ў Новачаркаску Растоўскай вобласці РСФСР.
У 1990 годзе скончыла сярэднюю школу № 9 горада Баку. Потым скончыла акцёрскі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995) і Лонданскую акадэмію музычнага і драматычнага мастацтва (1998).
Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе сыграла галоўныя ролі ў спектаклях «Безыменная зорка», «Лысая спявачка» і іншых.
Цяпер спектаклі з яе ўдзелам ідуць на сцэне Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Массавета.
З 2003 года па цяперашні час вядзе на тэлеканале «НТБ» суботнюю кулінарную перадачу «Ямо Дома!», а з 2010 года таксама ранішнюю праграму «Сняданак з Юліяй Высоцкай».
Фільмаграфія Гульня ўяўлення (1995)
Сям’я Першы муж — Анатоль Кот (нар. 1973). Шлюб быў фіктыўным. Юлія вучылася з Катом на адным курсе, і калі яе запрасілі працаваць у тэатр Янкі Купалы, ёй спатрэбілася беларускае грамадзянства, якога ў яе не было. Каб яна атрымала грамадзянства, яны з Анатолем распісаліся. Гэта быў жэст дапамогі з ягонага боку. Яны і сёння падтрымліваюць сяброўскія адносіны. Другі муж (з 1998 года) — Андрэй Канчалоўскі (нар. 20.08.1937), кінарэжысёр, народны артыст РСФСР (1980). У сям’і двое дзяцей — дачка Марыя (нар. 1999) і сын Пётр (нар. 2003).
Узнагароды Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018).
Спасылкі
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі Катэгорыя:Тэлевядучыя XXI стагоддзя Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя НТБ