Данііл Сілінскі (нар. , Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» (у арэндзе з «Гомеля»).

Клубная кар’ера Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, з 2018 года пачаў выступаць у Першай лізе за «Баранавічы», на наступны год замацаваўся ў стартавым складзе каманды, але не выратаваў «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У лютым 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе таксама стаў іграком асновы. У сакавіку 2021 года па вяртанні з арэнды падоўжыў кантракт з «Баранавічамі».

У ліпені 2021 года быў арандаваны «Смаргонню». 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь».

У пачатку 2022 года трэніраваўся з дзяржынскім «Арсеналам», а пасля далучыўся да «Энергетыка-БДУ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2022 правёў усе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі і дапамог «Энергетыку-БДУ» заняць другое месца. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года.

У жніўні 2023 года стаў іграком «Гомеля». У сакавіку 2024 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года і быў на сезон аддадзены ў арэнду ў мінскае «Дынама».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 Д2 Баранавічы 7 0 2019 Д2 Баранавічы 24 0 2020 Д2 Слонім-2017 24 0 2021 (1) Д2 Баранавічы 11 0 2021 (2) Д1 Смаргонь 7 0 2022 Д1 Энергетык-БДУ 30 0 2023 (1) Д1 Энергетык-БДУ 14 0 2023 (2) Д1 Гомель 13 4 2024 (пач.) Д1 Гомель 1 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск