Тамаш Марцыян (Марыян) Грабоўскі (; каля 1720 — жніўня ) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са СтрыенскіхАляксей Шаланда. САПРАЎДНЫ ГЕРБОЎНІК ШЛЯХТЫ ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI—XVIII ст. .
Дудскі староста ў 1746—1750 г., генерал-маёр у 1755—1765 г., генерал-лейтэнант войска ВКЛ у 1767 г.
Валодаў у Ваўкавыскім павеце маёнткам Тэалін ці Харашкаўшчызна.
Сям’я У першым шлюбе з Ганнай Ружыцкай. Ад яе дзеці: Зыгмунт Ксаверый (1750—1809), у шлюбе з Марыяннай Пелагіяй Патоцкай (каля 1756—1818); Павел (1750—1777), палкоўнік войска літоўскага; Геранім (1754—1827), у шлюбе з Тэрэзай Марыяй фон Пёльніц; Людвіка (нар. 1754), у шлюбе з Бернардам Генрыкам Меліна; Войцех Альберт (1756—1799), маёр прускага войска, у шлюбе з Вільгельмінай фон Вінтерфельд, пасля ў шлюбе з Гільдэбранд.
У другім шлюбе з Даротай Отэнгаўзен (1744—1830). Дзеці: Ян (1751—1838), генерал-маёр войска літоўскага; Міхал Гжэгаж (1758—1822), канюшы вялікі літоўскі. У шлюбе з Юзэфінай з Радзівілаў, пасля з Пелагеяй з Грабоўскіх; Стэфан (1767—1847), брыгадны генерал Варшаўскага герцагства; Яанна (1768—1846), у шлюбе з Ігнацыем Сегенем (?1760-1834); Марыянна (1772—1846), у шлюбе з Самуэлем Ажароўскім (нар каля 1760).
Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай