Рэспубліка Ве́рхняя Во́льта (), цяпер Буркіна-Фасо — самакіравальная аўтаномія ў Французскай супольнасці, а пазней — незалежная дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Назва паходзіла ад ракі Вольта, вытокі якой знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Сталіцай быў горад Уагадугу.

Гісторыя 11 снежня 1958 годаBurkina Faso. на падставе вынікаў праведзенага рэферэндуму была абвешчана аўтаномная рэспубліка Верхняя Вольта. Да надання ёй статусу аўтаномнай рэспублікі яна з'яўлялася калоніяй Францыі, якая ўваходзіла ў склад Французскага Саюза.

Яшчэ за некалькі месяцаў да абвяшчэння тэрыторыі Верхняй Вольты аўтаноміяй быў створаны парламент (у снежні 1958 года — нацыянальны сход), дзе большасць галасоў атрымала вальтыйская секцыя партыі Афрыканскае дэмакратычнае аб'яднанне, якая выступала за самакіраванне.

У 1958 годзе ўрад Верхняй Вольты выказаў жаданне ўвайсці ў склад запланаванай да стварэння Федэрацыі Малі (размяшчалася на тэрыторыі Малі і Сенегала), якая існавала ў 1959—1960 гадах, аднак пад ціскам Берага Слановай Косці, з якім межавала рэспубліка, яна (як і Рэспубліка Дагамея) адмовілася ад прэтэнзій на ўваходжанне ў склад гэтай федэрацыі.

На выбарах у парламент 30 сакавіка 1959 года новая партыя прыхільнікаў самастойнасці краіны Вальтыйскі дэмакратычны саюз (ВДС) атрымала 64 з 75 месцаў.

9 снежня 1959 года ўрадам рэспублікі быў прыняты дзяржаўны сцяг.

11 снежня 1959 года Прэзідэнтам рэспублікі быў выбраны лідар партыі ВДС Марыс Ямеога (які займаў з 1958 года пасаду прэм'ер-міністра), што ўзяў курс на поўнае аддзяленне ад Францыі; у выніку першага падпісанага закона Ямеога былі забаронены ўсе палітычныя партыі, за выключэннем той, членам якой ён з'яўляўся.

11 чэрвеня 1960 года паміж Францыяй і Рэспублікай Верхняя Вольта было падпісана пагадненне, у выніку якога 5 жніўня 1960 года Рэспубліцы Верхняя Вольта была прадстаўлена незалежнасць; у 1984 годзе дзяржава была перайменавана ў Рэспубліку Буркіна-Фасо.

Гл. таксама Гісторыя Буркіна-Фасо

Катэгорыя:Гісторыя Буркіна-Фасо Катэгорыя:Былыя калоніі Францыі Катэгорыя:Колішнія аўтаноміі