Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка (, , Расія) — савецкая і беларуская артыстка балета, балетмайстар. Заслужаная артыстка Расіі (1973). У 2005 годзе за шматгадовую плённую творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларускага харэаграфічнага мастацтва атрымала медаль Францыска Скарыны.

Біяграфія У 1963 годзе скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча, у 1965—1985 гадах выкладала ў ім.

Працавала ў Львоўскім (з 1963) і Пермскім (з 1965) тэатрах оперы і балета.

Сярод яе партый: Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Эгіна («Спартак» А. Хачатурана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Фея Бэзу («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага) і інш.

Танцоўшчыца яркіх, насычаных харэаграфічных вобразаў і востраканфліктных сітуацый, Н. Дзьячэнка арганічна спалучала задуму балетмайстра са сваімі багатымі выразнымі магчымасцямі і акцёрскім тэмпераментам. Найбольш ярка гэта праявілася ў спектаклі «Іспанскія мініяцюры», дзе яна выступіла не толькі як выканаўца адной з галоўных партый, але і як асістэнт балетмайстра. Выступленне Н. М. Дзьячэнкі ў дывертысментах з яе партнёрам І. Шапавалавым было вельмі запамінальным. Фрагмент іх выступлення ўвайшоў у фільм «І зноў прэм’ера», які быў зняты ў 1981 годзе Пермскай студыяй тэлебачання і прысвечаны творчасці Н. Дзьячэнкі.

З 1986 года педагог-рэпетытар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1988 года — педагог Беларускага харэаграфічнага вучылішча.

З 1992 года — балетмайстар, з 1993 — галоўны балетмайстар Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.

Сярод пастановак на беларускай сцэне: балеты «Іспанскі дывертысмент», «Зачараваны прынц» на муз. П. Чайкоўскага, харэаграфія спектакляў «Хэло, Долі!» Дж. Германа, «Халопка» М. Стрэльнікава, «Вясёлая ўдава» Ф. Легара, «Капялюш Напалеона» , «Цыганскі барон» І. Штрауса.

Сям’я Муж — савецкі і беларускі оперны спявак , народны артыст РСФСР.

Літаратура

Спасылкі Танец у жыцці, жыццё ў танцы  — інтэрв’ю газеце «Звязда» НІНА ДЗЬЯЧЭНКА: «МАРУ, КАБ З „МІНСК-БАЛЕТАМ“ СУПРАЦОЎНІЧАЛІ БУЙНЕЙШЫЯ СУЧАСНЫЯ ХАРЭОГРАФЫ…»

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя