Філіпа Англійская (, , , , ; 5 чэрвеня 1394, Пітэрбара, Нартгемптаншыр — 7 студзеня 1430, Вадстэна, Лінчэпінг) — дачка Генрыха IV, караля Англіі, і яго першай жонкі Марыі дэ Багун, малодшая сястра Генрыха V, жонка Эрыка Памеранскага, караля Даніі, Швецыі і Нарвегіі. Філіпа фактычна была кіраўніком Швецыі з 1420 года да сваёй смерці і рэгентам Даніі і Нарвегіі з 1423 па 1425 год.
Біяграфія
Раннія гады і шлюб Філіпа нарадзілася ў сям’і Генрыха IV і яго першай жонкі Марыі дэ Багун ў Пітеэрбара. У 1401 годзе каралева Даніі Маргарыта ўступіла ў перамовы з Генрыхам аб магчымасці заключэння падвойнага Саюза Англіі з Кальмарскай уніяй. Гэты саюз павінен быў замацаваць шлюб Генрыха, спадчынніка англійскага трона, і Кацярыны Памеранскай, сёстры спадчынніка трона Даніі. Маргарыта не пагадзілася на дадзеную ўмову і прапанавала замест гэтага шлюб Філіпы і Эрыка. У 1405 годзе Філіпа была заручаная з Эрыкам і фармальна абвешчаная каралевай Даніі.
26 кастрычніка 1406 года адбылося вяселле Эрыка і 13-гадовай Філіпы ў Лундскім саборы. На нявесце была белая шаўковая туніка з плашчом, аблямаваным мехам вавёркі і гарнастая. Мяркуюць, што гэта найбольш ранні дакументаваны выпадак, калі ў сярэднія вякі нявеста была ўбрана ў асаблівае, спецыяльна прызначанае для вясельнай цырымоніі, белае адзенне. Першы год шлюбу маладая пара правяла ў Кальмары. Філіпа атрымала большую частку Швецыі ў якасці вясельнага падарунка з боку жаніха. Амаль увесь час свайго валадарання яна так і пражыла ў Швецыі. Таксама было вырашана, што свае асабістыя уладанні Філіпа можа атрымаць толькі ў адным з трох каралеўстваў, а менавіта ў Швецыі. Яе фрэйлінай стала Катарына Кнудсдотэр, унучка Брыгіты Шведскай і дачка Марты Ульфсдотэр, фрэйліна каралевы Маргарыты. Філіпа аказвала заступніцтва Вадстэнскаму манастыру і была там частым госцем.
У пары за ўвесь час шлюбу з’явілася на свет толькі адно мёртванароджанае дзіця у 1429 годзе.
Рэгенцтва Эрык часта знаходзіўся ў раз’ездах ў іншых краінах. Калі яго не было ў краіне, Філіпа выступала рэгентам. У Швецыі, дзе яна праводзіла амаль увесь свой час, Філіпа стала фактычным кіраўніком нават тады, калі кароль знаходзіўся ў краіне. Відавочна, Эрык адчуваў да яе вялікі давер.
Падчас знаходжання мужа за мяжой у 1423—1425 гадах Філіпа была рэгентам трох каралеўстваў Кальмарскай уніі. 8 кастрычніка 1423 года яна заключыла дамовы аб валіднасці манет з некаторымі членамі Ганзейскай лігі (Любек, Гамбург, Люнебург і Вісмар). Паводле дамовы манеты з гэтых рэгіёнаў, роўныя па значэнні, лічыліся раўнацэннымі.
У 1426 годзе Філіпа знайшла саюзніка для Даніі ў асобе Швецыі ў вайне з Ганзай, а таксама арганізавала абарону Швецыяй Капенгагена ад нападу Ганзейскай лігі. У 1428 годзе Філіпа паспяхова кіравала абаронай Капенгагена. Яе гераічны ўчынак пасля быў апісаны Хансам Крысціянам Андэрсенам у «Альбоме хроснага» (1868).
Смерць Каралева Філіпа памерла 5 студзеня 1430 года, знаходзячыся ў Швецыі на дыпламатычнай місіі і была пахаваная ў касцёле Ведскага манастыра, за які яна заступалася на працягу ўсяго свайго кіраваньня. Пасля яе смерці Эрык ажаніўся ў тым жа годзе са сваёй фаварыткай Сесіліяй, фрэйлінай Філіпы.
Філіпу апісвалі як адзіную прадстаўніцу каралеўскай сям’і, якую любілі не толькі яе падданыя, але і за мяжой трох каралеўстваў. Філіпа была любімая жыхарамі Капенгагена за барацьбу і абарону горада супраць Ганзы. Яна таксама дапамагала бедным жыхарам горада, удовам і сіротам.
Жыхары Капенгагена, куды Эрык перанёс свой двор, асуджалі Эрыка за шлюб на фрэйліне каханай каралевы. Верагодна, што інцыдэнт, які адбыўся паміж Олафам Акселем Тодам і Сесіліяй, выказваў агульную незадаволенасць новай жонкай караля ці ж з’яўляецца пераасэнсаваннем уцёкаў Эрыка з Капенгагена ў 1439 годзе.
У кінематографе У фільме «Кароль» 2019 года ролю Філіпы выканала Томасін Макензі.
Заўвагі
Крыніцы
Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XV стагоддзя Катэгорыя:Прынцэсы Англіі Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Швецыі Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Даніі Катэгорыя:Жонкі манархаў Нарвегіі Катэгорыя:Памерлі пры родах