Ян Свалынскі (; канец XVI ст. — ) — маршалак земскі ашмянскі (1642—1646).
Біяграфія З роду полацкіх зямян Свалонскіх, якія з пачатку XVII стагоддзя называлі сябе Свалынскімі. Сын Івана Ахрамеевіча Свалонскага і Зданкі, дачкі Андрэя Сцецкавіча Рагозы герба «Шранява», сястры Фёдара і Ганны. Ад маці Ян Свалынскі атрымаў маёнтак Хаценчыцы ў Менскім павеце.
У 1607 годзе за заслугі ўзнагароджаны каралём Жыгімонтам Вазам. Атрымаў штогадовы юргельт у 150 злотых, загад на яго выплату выдадзены 12 лістапада 1607 года падскарбію вялікаму літоўскаму Ярашу Валовічу. Планавалася, што юргельт будуць выплачваць з каралеўскіх уладанняў, але яны пацярпелі ад вайны і 5 красавіка 1613 года нададзены новы прывілей, выбіраць прызначаную суму з «мыт старых менскай каморы». Быў у канфлікце з менскім месцічам Фёдарам Заляцелым, які ў 1616 годзе звяртаўся да караля Жыгімонта Вазы па атрыманне заручнага ліста, які б гарантаваў яму бяспеку ад нападаў Свалынскага.
У 1617—1619 годзе вёў перамовы з Львом Сапегам па размежаванні зямель, у 1619 годзе дакумент пра размежаванне Губскай пушчы ад уладанняў Свалынскага быў зацверджаны Жыгімонтам Вазам.
Быў кліентам Радзівілаў. У прыватнасці быў ураднікам Януша Радзівіла ў Копысі і Смалявічах, пасля яго смерці ў 1620 годзе служыў Крыштафу Радзівілу, зводнаму брату Януша. Падчас паходу на Лівонію ў 1622 годзе быў ад’ютантам Крыштафа Радзівіла. Як паручнік гусарскай харугвы ваяваў са Швецыяй у 1625 і 1626 гадах.
У 1627 годзе дамовіўся з Ежы Слізнем і Ганнай Слізнянкай пра пераход у яго вячыстае леннае трыманне маёнткаў Вузлы, Матыкі, Княгінін і Студзёнкі Ашмянскага павета.
Каля 1640 года атрымаў прывілей на пасаду каралеўскага сакратара.
Да пачатку 1642 года Свалынскі намінаваны каралём Уладзіславам Вазам на маршалка земскага ашмянскага.
Памёр у другой палове 1646 годзе, апошні раз згаданы на ўрадзе 26 сакавіка 1646 года.
Сям’я Першы шлюб — з Зосяй Тамковічаўнай Сялецкай (каля 1610). Другі шлюб — з Тэадорай Зафеяй Адамаўнай Трызнянкай (як жонка ўпершыню згадана ў 1637 годзе). Сын — Міхаіл Казімір, дачка — Алена, у шлюбе за Янам Райскім, памерлі безпатомнымі.
Заўвагі
Літаратура Ганчар С. Страчаная спадчына Вілейшчыны: хаценчыцкія святыні і маёнткі // «Шлях перамогі», 05.06.2018. — С. 6.
Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Ян Катэгорыя:Маршалкі земскія ашмянскія