Дэспаты́зм (ад ) — неабмежаваная ўлада. Адна з асноўных характарыстык дыктатарскага кіравання, якая звязана з уладнай самаўпраўнасцю, якая ўзмацняецца канцэнтрацыяй палітычнай улады ў руках кіраўніка дзяржавы, адсутнасцю прынцыпу падзелу ўладаў, прыгнечаннем іншадумства любымі сродкамі, выкарыстаннем войска для падмацавання дзеянняў дзяржаўнага апарату ў мэтах ажыццяўлення манаполіі на ўладу. Прыняцце рашэнняў носіць імпульсіўны характар, які тлумачыцца жаданнем змяніць або дысцыплінаваць грамадства.
Дэспат (ад — спадар) — паўнаўладны кіраўнік (не блытаць з кіраўніком-узурпатарам — тыранам).
Дэспатыя Дэспатызм — форма дзяржаўнага кіравання, разнавіднасць аўтакратыі, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада сканцэнтраваная ў руках абсалютнага кіраўніка або вузкай групы асоб, якія маюць права свабодна распараджацца лёсам сваіх падданых, гэта значыць у дэспатыі самадзяржаўны манарх не толькі кіраўнік сваёй дзяржавы, але і спадар сваіх падданых.
Гл. таксама Формы кіравання, палітычныя рэжымы і сістэмы Абсалютызм
Літаратура
К. Вітфагель Дэспатызм Усходу. Параўнальнае даследаванне татальнай улады. https://iphlib.ru/library/collection/newphilenc/document/HASH9f63acde7eb0c0a9b05e9f
Катэгорыя:Палітычныя рэжымы