Ёрг Брэй, названы Старэйшым, у адрозненне ад яго цёзкі-сына (ням.: Jörg Breu der Ältere, англ.: Jörg Breu the Elder, каля 1475/1480, — 1537) — мастак і гравёр XVI стагоддзя, прадстаўнік Дунайскай школы. Ілюстраваў «Эмблемату» (1531).
Біяграфія Быў сынам ткача. Падарожнічаў па Аўстрыі ў 1500—1502 гадах, стварыў там некалькі алтароў, такія як Мелькскі алтар (1502). Вярнуўся ў Аўгсбург у 1502 годзе, дзе атрымаў званне майстра. Двойчы падарожнічаў у Італію: каля 1508, і ў 1514/15. Пасля смерці Ёрга Брэя Старэйшага яго сын, Ёрг Брэй (Малодшы), працягнуў працу ў майстэрні бацькі да сваёй смерці праз 10 гадоў.
Некаторыя мастацтвазнаўцы прыпісваюць Ёргу Брэю Старэйшаму працы Майстра M. S., засноўваючыся на блізкасці іх стылявых асаблівасцяў.