Катарына Біргерсдотэр з Б’ельбо (; 1245—1289) — шведская дваранка XIII стагоддзя з дому Б’ельбу (Фолькунгаў). Яна была прынцэсай Анхальт-Цэрбстскай.

Біяграфія Катарына Біргерсдотэр была дачкой шведскага рэгента Біргера Магнусана і прынцэсы Інгеборг Эрыксдотэр Шведскай. Яе старэйшы брат Вальдэмар Біргерсан быў каралём Швецыі з 1250 па 1275 год. 17 кастрычніка 1259 года Катарына выйшла замуж за Зігфрыда I, князя Анхальт-Цэрбстскага (каля 1230—1298), рэгента княства Анхальт і прадстаўнікаАсканскага роду.

Дзеці

Альберт I, князь Анхальт-Цэрбстскі (пам. 17 жніўня 1316); Прынц Генрых Анхальт-Цэрбстскі (пам. 13 снежня 1340 / 28 сакавіка 1341), пробашч у Гальберштаце; Прынц Зігфрыд Анхальт-Цэрбстскі (пам. 25 лютага 1317), канонік у Магдэбургу; Прынц Герман Ангальт-Цэрбстскі (пам. 24 чэрвеня 1328), тэўтонскі рыцар, комтур у Дэсау ў 1327 годзе; Прынцэса Агнеса Анхальт-Цэрбстская (пам. 17 жніўня 1316), ігумення ў Косвізе; Прынцэса Гедвіга Анхальт-Цэрбстская (пам. 24 лютага 1319), ігумення ў Косвізе; Прынцэса Альжбета Анхальт-Цэрбстская (пам. 17 жніўня 1316), манахіня ў Косвізе; Прынцэса Юдзіф Анхальт-Цэрбстская (пам. 17 жніўня 1316), манахіня ў Косвізе; Прынцэса Канстанцыя Анхальт-Цэрбстская (пам. 17 жніўня 1316), манахіня ў Косвізе; Прынцэса Сафія Анхальт-Цэрбстская (каля 1260 — пасля 9 студзеня 1290); выйшла замуж за Людвіга Хакеборнскага (каля 1235 — 5 кастрычніка 1298), сына Альбрэхта III, графа Хакеборна.

Катэгорыя:Асканіі Катэгорыя:Фолькунгі