Карл Фрэдэрык фон Брэда ( — ) — шведскі мастак, вучыўся і правёў большую частку сваёй кар’еры ў Брытаніі. Нарадзіўся ў Стакгольме ў 1759 годзе і пераехаў у Брытанію, дзе быў вучнем Джошуа Рэйналдса. Брэда спецыялізаваўся на малюванні партрэтаў і называўся «Шведскім Ван Дэйкам». Вярнуўся ў Швецыю ў 1796 годзе, дзе стаў прафесарам Акадэміі мастацтваў, папулярным партрэтыстам і прыдворным жывапісцам. Брэда ажаніўся ў 22 гады, і яго сын Юхан Фрэдрык таксама быў мастаком, які вучыўся ў бацькі. Брэда памёр у Стакгольме ў 1818 годзе. Брэда намаляваў Джэймса Уата.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Карл Фрэдэрык фон Брэда · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.