Усходне-Англійскі ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Норыдж.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1963 годзе на кампусе ў 320 акраў (130 га) на захад ад цэнтра горада. Універсітэт мае чатыры факультэты і 26 навучальных школ. Гадавы прыбытак установы за 2020–2021 навучальны год склаў 292,1 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 35,2 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты, пры выдатках 290,4 мільёна фунтаў стэрлінгаў.

Структура Факультэт мастацтваў і гуманітарных навук Факультэт медыцыны і навук аб здароўі Факультэт (дакладных) навук Факультэт сацыяльных навук

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Норыдж