Рыхеза (, ; 1182, Рынгстэд, Зеландыя — 8 мая 1220, Рынгстэд, Зеландыя) — дацкая прынцэса з дынастыі Эстрыдсенаў, жонка шведскага караля Эрыка X.

Біяграфія Дачка дацкага караля Вальдэмара I і менскай князёўны Сафіі Валадараўны. Названа па бабулі з матчынай лініі — каралеве Рыхезе.

У 1210 годзе шведскі кароль Эрык X, які скінуў свайго папярэдніка Сверкера II, для добрасуседскіх адносін з Даніяй, дзе традыцыйна падтрымлівалі дынастыю Сверкераў супраць дынастыі Эрыксанаў, ажаніўся з Рыхезай, сястрой тагачаснага дацкага караля Вальдэмара II.

Пры жыцці мужа каралева нарадзіла дачок і толькі пасля яго смерці ў 1216 годзе, каралева-ўдава нарадзіла адзінага сына, будучага шведскага караля Эрыка XI. Новы шведскі кароль Юхан I з дынастыі Сверкераў выгнаў са Швецыі ўсю дынастыю Эрыксанаў. Разам з дзецьмі, Рыхеза вярнулася на радзіму, дзе памерла ў 1220 годзе, не дажыўшы ні да заняцця сваім сынам на шведскага стальца ў 1222 годзе, ні да вяселляў сваіх дачок.

Сям’я У Рыхезы і Эрыка X было чатыры дачкі і адзін сын.

Сафія Эрыксдотэр (пам. 1241), у шлюбе з Генрыхам III Борвінам, герцагам растоцкім. Марта Эрыксдотэр, у шлюбе з Нільсам Сікстэнсанам Шпарэ. Інгеборг Эрыксдоцір (пам. 1254), у шлюбе з Біргерам Ярлем, рэгентам шведскім. Мар’яна, у шлюбе з Барнімам I, герцагам памеранскім. Эрык XI (1216—1250), кароль шведскі.

Продкі

Спасылкі Рыхеза на сайце дацкага біяграфічнага лексікону. Åke Ohlmarks. Alla Sveriges drottningar (Усе каралевы Швецыі)

Катэгорыя:Эстрыдсены Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XIII стагоддзя