«Паляванне» () — мастацкі фільм 2012 года рэжысёра Томаса Вінтэрберга.
Фільм быў прадстаўлены ў пазаконкурснай праграме ігравога кіно 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Пасля пакутлівага развода ў 40-гадовага Лукаса новая сяброўка, новая праца, ён імкнецца аднавіць адносіны са сваім сынам-падлеткам Маркусам. Але ўсё складваецца не да ладу. Нявінная дзіцячая фантазія абарачаецца ненаўмыснай хлуснёй. І вось напярэдадні Каляд, калі падае снег і запальваюцца агні на ёлцы, хлусня разрастаецца і пранікае паўсюль, як нябачны вірус. Расце недавер, і невялікую вёсачку ахоплівае калектыўная істэрыя, пакуль Лукас вымушаны змагацца за сваё жыццё і годнасць.
Акцёрскі склад
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 38 кінаўзнагародамі і яшчэ 73 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2012 года Катэгорыя:Фільмы Даніі 2012 года Катэгорыя:Фільмы Швецыі 2012 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Даніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы на дацкай мове Катэгорыя:Фільмы Томаса Вінтэрберга