Жак дэ Беланж (, каля 1575, Ла Мот-Басіньі — , ) — французскі жывапісец, малявальшчык і гравёр латарынгскай школы. Адзін з прадстаўнікоў паўночнага маньерызму.

Біяграфія

Творчую спадчыну Беланжа складаюць каля 48 афортаў і мноства малюнкаў. Яго індывідуальны стыль — інтэрпрэтацыя нідэрландскага, або паўночнага, маньерызму, прадстаўленага такімі вядомымі майстрамі як Барталамеус Спрангер і Хендрык Гольцыус, але з выкарыстаннем дасягненняў тэхнікі італьянскай штрыхавой гравюры, такіх майстроў, як Федэрыка Барачы і Вентура Салімбені, а таксама работ мастакоў «другой школы Фантэнбло».

Катэгорыя:Мастакі Францыі