Пхетбуры (тайск. เพชรบุรี) — правінцыя на поўдні цэнтральнай часткі Тайланда. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Пхетбуры. Правінцыя ляжыць у паўночнай частцы паўвострава Малака, за 170 км на паўднёвы захад ад сталіцы Тайланда — Бангкока. Тэрыторыя правінцыі багатая ландшафтамі: на ўсходзе гэта ўзбярэжжа Сіямскага заліва, на захадзе — хрыбет Білау, які ўтварае натуральную мяжу з М’янмай.

Тут жа размешчаны самы буйны нацыянальны парк Тайланда Кенг Крачан, які займае каля паловы тэрыторыі правінцыі — 3000 км². Галоўная рака правінцыі — Пхетбуры, другая значная рака — Пранбуры.

Катэгорыя:Правінцыі Тайланда