Патхумтхані (тайск. ปทุมธานี) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Тайланда, за 46 км на поўнач Бангкока і з’яўляецца складнікам яго акругі. Па гэтай прычыне, правінцыя мае высокі ўзровень развіцця прамысловасці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Патхумтхані, а самым буйным горадам у правінцыі з’яўляецца Панрангсіт, размешчаны ў ампхоі Тхан’ябуры.

На гербе правінцыі — выява кветкі лотаса з двума рысавымі галінкамі па баках, што азначае высокую ступень развіцця сельскай гаспадаркі.

Катэгорыя:Правінцыі Тайланда