Ломыш — археалагічныя помнікі: паселішчы ранняга і сярэдняга неаліту каля в. Ломыш (Хойніцкі раён, Гомельская вобласць).

Паселішча—1 Знаходзіцца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на паўднёва-заходнім схіле вялікага пясчанага ўзгорка. Вышыня над поплавам р. Прыпяць 3—4 м. Выявілі ў 1960 годзе У. Ф. Ісаенка і А. П. Гарчанка, даследаваў у 1961—1963 гадах і ў 1973 годзе У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,1—0,2 м, прасочаны на працягу каля 400 м. Знойдзены 42 крамянёвыя прылады працы, 220 апрацаваных крамянёў, 140 фрагментаў 8—9 ляпных гаршкоў.

Паселішча—2

Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на пясчаным астанцы тэрасы, што з захаду абмежаваны поплавам р. Прыпяць. Выявіў у 1962 годзе і даследаваў у 1963 і 1972 гадах У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт працягласцю 90 м. Знойдзена 49 крамянёвых прылад працы, 250 апрацаваных крамянёў, 110 абломкаў 7—8 неалітычных гаршкоў.

Літаратура

Исаенко, В. Ф. Неолит Припятского Полесья / В. Ф. Исаенко; Академия наук БССР, Институт истории; [Редактор Д. Я. Телегин]. — Минск: Наука и техника, 1976. — 128 с., 2 отд. л. черт.

Спасылкі

Катэгорыя:Паселішчы Хойніцкага раёна