Тэрэза Ёхаўг (; нар. ) — нарвежская лыжніца, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка (2010 і тройчы 2022), 14-разовая чэмпіёнка свету, трохразовая ўладальніца Кубка свету. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных відах. Чэмпіёнка Нарвегіі па лёгкай атлетыцы 2019 года ў бегу на 10 000 метраў. Мадэль, дызайнер спартыўнага адзення.

Рэкорды: 10 разоў у асабістых гонках выйгравала залатыя медалі на чэмпіянаце свету па лыжных гонках.

79 перамог у кубку свету па лыжных гонках, у асабістых гонках.

Займае другое месца ў гісторыі чэмпіянатаў свету па лыжных відах спорту паводле агульнай колькасці ўзнагарод (19) і паводле колькасці ўзнагарод у асабістых дысцыплінах (14), саступаючы ў абодвух паказчыках толькі Марыт Б’ёрген. У кожнай з сучасных дыстанцыйных гонак, а таксама эстафеце на чэмпіянатах свету Тэрэза перамагала як мінімум тры разы.

Адзіная ў свеце 8-разовая пераможца (паводле часу праходжання дыстанцыі) знакамітай гонкі ў гару Альпе Чэрміс на 9 кіламетраў, якая праводзіцца ў рамках заключнага этапу шматдзёнкі «Тур дэ Скі».

Спасылкі

Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Катэгорыя:Лыжнікі Нарвегіі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Нарвегіі Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лыжных гонках