Джакара Энтані (нар. , Кэрнс, Квінсленд) — аўстралійская фрыстайлістка, алімпійская чэмпіёнка 2022 года ў магуле.

Удзельнічала ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года, заняўшы 4-е месца, што з’яўлялася на той час найлепшым вынікам для аўстралійскай фрыстайлісткі ў магуле. Энтані выйграла спаборніцтвы па магуле сярод жанчын на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года. Таксама яна з’яўляецца сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету 2019 года.

У цяперашні час яна вучыцца на ступень бакалаўра фізічных практыкаванняў і спартыўных навук ва Універсітэце Дыкіна, размешчаным у Вікторыі.

Катэгорыя:Фрыстайлісты Аўстраліі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аўстраліі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фрыстайле Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года