Франсуа Дэбрэ (,  — ) — французскі архітэктар.com/doc/1O1-DebretFranois.html Debret, François , галоўны архітэктар Парыжа і генерал-інспектар грамадзянскіх будынкаў. Брат мастака Жан-Батыста Дэбрэ, масон.

Біяграфія Нарадзіўся 27 чэрвеня 1777 года ў Парыжы. Сын чыноўніка парыжскага парламента Жака Дэбрэ () і яго жонкі Элізабэт; малодшы брат мастака Жан-Батыста Дэбрэ (1768—1848).

У 1808 годзе Франсуа Дэбрэ ажаніўся з сястрой свайго вучня — французскага архітэктара Фелікса Дзюбана. У 1809 годзе ў сям’і нарадзіўся сын Фрэнсіс, які пасля скончыў французскую Акадэмію прыгожых мастацтваў.

Каля 1793 года Дэбрэ вучыўся ў Шарля Персье.Mead 1996.

Кар’ера Стварыў праект будынка парыжскага тэатра на вуліцы Ле Пелецье, пабудаванага ў 1821 годзе. У 1825 годзе быў абраны членам Акадэміі прыгожых мастацтваў Інстытута Францыі. Адказваў за ўтрыманне і рамонт базілікі абацтва Сен-Дэні, якую значна перабудаваў — спачатку змяніў заходні фасад у 1839 годзе, затым зрабіў прыбудовы да паўночнай вежы. Быў адхілены ад работ у 1846 годзе пасля таго, як вежа пачала хіліцца. Спрэчкі вакол праекта царквы Дэбрэ спрыялі адраджэнню готыкі ў Францыі.Curl 2006, p. 228. Прыхільнік класіцызму, Дэбрэ ўспрымаўся рэакцыянерам у перыяд рэтраспекцыі — вяртанню да готыкі і гістарычнага выгляду будынкаў, канчаткова аформленаму Э. Віяле-ле-Дзюкам.

У 1818—1819 гадах яму было даручана пераўтварыць былы кляштар аўгусцінцаў у Парыжы ў Школу прыгожых мастацтваў, якая была адноўлена ў 1816 годзе ў рамках рэстаўрацыі Бурбонаў. Дэбрэ кіраваў будаўніцтвам будынка лоджый () (1822—1828) і пабудаваў падмурак і паўднёвае крыло Палаца Эцюдаў (пачаты ў 1820), але ў 1832 годзе Дэбрэ замяніў яго былы вучань і швагер Фелікс Дзюбан, які перапрацаваў усё.

Дэбрэ дабіўся большага поспеху ў тэатральных праектах. Пасля аднаўлення ў 1818 годзе ён рэканструяваў акустычна добра вядомую глядзельную залу ў 1819 годзе. Яго змены ўключалі павышэнне столі шляхам замены першапачатковых іанічных капітэляў на карынфскія. У 1820 годзе яму было даручана спраектаваць часовы оперны тэатр на вуліцы Ле Пелецье, у якім ён па сутнасці перабудаваў глядзельную залу Тэатра мастацтваў (знесены пастановай ад 9 жніўня 1820 годаWild 1989, p. 273.). Дызайн глядзельнай залы быў так добра ўспрыняты, што быў прапісаны ў якасці афіцыйнай мадэлі глядзельнай залы новага опернага тэатра на конкурсе 1861 года. Апера Ле Пелецье была знішчана пажарам у 1873 годзе, а новая опера (опера Гарнье) адкрылася ў 1875 годзе. Дэбрэ таксама спраектаваў (), якая адкрылася ў 1827 годзе.Wild 1989, p. 68.Lance 1872, p. 184.

Дэбрэ быў абраны членам Акадэміі прыгожых мастацтваў у 1825 годзе і стаў генеральным інспектарам грамадзянскіх будынкаў у 1841 годзе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1848 года Дэбрэ быў звольнены з пасады генеральнага інспектара.

Дэбрэ выхаваў нямала архітэктараў, якія актыўна ўдзельнічалі ў перабудове Парыжа па планах барона Асмана.

Памёр 19 лютага 1850 года ў Сен-Клу. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.

Галерэя

Зноскі

Бібіліяграфія Curl, James Stevens (2006). Oxford Dictionary of Architecture and Landscape Architecture, 2nd edition. Oxford and New York: Oxford University Press. . Lance, Adolphe (1872). Dictionnaire des Architectes français, 2 volumes. Paris: A. Morel. Vol. 1 and 2 at Google Books. Mead, Christopher (1996). «Debret, François», vol. 8, pp. 592–593, in The Dictionary of Art (34 vols.), edited by Jane Turner. New York: Grove. . Also at Oxford Art Online, subscription required. Wild, Nicole (). Dictionnaire des théâtres parisiens au XIXe siècle: les théâtres et la musique. Paris: Aux Amateurs de livres. . (paperback). View formats and editions at WorldCat.