Сі́манаўскі — ручай у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне Нарачы.
Даўжыня ручая 5,7 кмРучай Сіманаўскі // Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка «Нарачанскі» . Пачынаецца за 0,5 км на захад ад вёскі Лыжычы, упадае з поўначы ў возера Нарач за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сіманы. У вярхоўі прымае сцёк меліярацыйнай сістэмы «Кабыльнік». У верхнім і сярэднім цячэнні вадазбор пад лесам, забалочаны амаль на ўсім працягу ручая. У ніжнім цячэнні ручай зарэгуляваны сістэмай шлюзаў.
Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы