Антанізбе́ргскі — ручай у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне Нарачы. Даўжыня 1,6 км, шырыня рэчышча — да 1,5 м. Плошча вадазбору 6,2 км². Расход вады 0,035 м³/сРучай Антанісбергскі / Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі» . Пачынаецца за 0,5 км на захад ад вёскі Варанцы, упадае з поўначы ў возера Нарач за 0,4 км на поўдзень ад вёскі Антанізберг. У вёсцы Антанізберг знаходзіцца дзеючы гідрапост.

Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы