Дзьё́рдзь Да́лаш (; ) — венгерскі пісьменнік і гісторык. Піша на венгерскай і нямецкай мове.
Біяграфія Далаш правёў сваё дзяцінства з бабуляй і дзедам, таму што яго бацька памёр у 1945 годзе ў канцлагеры, трапіўшы туды як жыд цягам Другой сусветнай вайны. З 1962 па 1967 з'яўляецца студэнтам гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава. Пасля навучання вярнуўся ў родні горад Будапешт і пачаў працу ў музеі.
Творчасць Кнігі Далаша перакладзены і выдадзены ў Англіі, Францыі, Даніі, Швецыі, Японіі, Турцыі, Партугаліі, Расіі, Аўстраліі, Ізраілі, ЗША і Галандыі. Лаўрэат некалькіх узнагарод, у тым ліку Прэмія імя Адэльберта фон Шамісо (1995) і Залаты знака прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі (2000).
Творы 1983 «1985» — сіквел рамана Джорджа Оруэла «1984». Раман пачынаецца са смерці Вялікага Брата і адлюстроўвае прамежкавы перыяд паміж 1984 годам і больш аптымістычнае будучыняй. Адбываецца адыход ад артадаксальна-таталітарнай сістэмы, змена кіруючых колаў і атрымліваецца амаль перамога Еўразіі над паветранымі сіламі Акіяніі. 1990 «Абразанне» (A körülmetélés) 1993 «Пралетары Усіх Краін, Я прашу прабачэнні! (апошні жарт Усходняга блоку)» (Proletarier aller Lander, entschuldigt mich!(Ende des Ostblockwitzes)) 1996 «Госць з будучыні» (Vendég a jövőből) — гісторыя аднаго кахання пра адносіны Ганны Ахматавай і сэра Ісая Берліна. 1999 «Сховішча Бога» (Der Gottsucher) 2004 «Венгрыя ў арэхавай шкарлупіне. Гісторыя маёй краіны» (Ungarn in der Nusschale. Geschichte meines Landes) 2006 «Смерць балатанскай брыгады» (Die Balaton Brigade) 2006 «1956: Венгерскае паўстанне» (1956: Aufstand in Ungarn) 2007 «Новае мастацтва» (Jugenstil)
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Венгерскамоўныя паэты Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Члены Саксонскай акадэміі мастацтваў