Мі́клаш Ме́сёй (; — ) — венгерскі паэт, празаік, драматург.
Біяграфія Скончыў юрыдычны факультэт Будапешцкага ўніверсітэта ў 1942 годзе. У 1943—1944 гадах быў на фронце, дэзэрціраваў. Пасля вайны працаваў у газеце роднага горада, служыў рэдактарам у Будапешцкім тэатры лялек. Дэбютаваў як празаік у 1948.
Творчасць Паўплываў на творчасць Петэра Надаша, Петэра Эстэрхазі.
Выбраныя творы 1957 «Цёмныя знакі» (Sötét jelek) — навелы 1960 «Чорны бусел» (Fekete gólya) — раман для дзетак 1966 «Смерць атлета» (Az atléta halála) — раман 1967 «Данясенне аб пяць мышах» (Jelentés öt egérről) — навелы 1968 «Савел» (Saulus) — раман 1970 «Сапраўдныя дарожныя гісторыі» (Pontos történetek, útközben) — раман 1976 «Фільм» (A Movie) — раман 1979 «Бункер. Сродак для чысткі шкла» (Bunker; The Window-cleaner) — п’есы 1981 «Начная мапа» (A Movie) — вершы 1984 «Прабачэнне» (Megbocsátás) — апавяданне 1989 «Была калісьці Цэнтральная Еўропа» (Volt egyszer egy Közép-Európa) — навелы 1990 «Чацвёрты шлях» (A negyedik út) — эсэ 1990 «Элегія» (Elegy) — вершы 1994 «Дом і свет» (Otthon és világ) — эсэ 1995 «Парадыйны раман» (Hamisregény) 1995 «На чужых берагах» (Idegen partokon) — навелы
Узнагароды Прэмія Цібара Дзеры (Déry Tibor-díj) (1986) Прэмія Кошута (Kossuth-díj) (1990) Прэмія Агнеша Немеша Надзя (2002)
Ордэн За заслугі перад Венгерскай рэспублікай (1996) Ганаровы грамадзянін Будапешта (1996)
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Венгерскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Венгерскамоўныя паэты Катэгорыя:Драматургі Венгрыі Катэгорыя:Эсэісты Венгрыі Катэгорыя:пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Будапешта