Люксембургскі ўніверсітэт (, , ) — люксембургская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Люксембург.

Мова навучання Адной з асаблівасцяў Вялікага Герцагства Люксембург з’яўляецца яго шматмоўнасць: насамрэч, жыхары краіны шматмоўныя, а ўніверсітэцкія курсы часта выкладаюцца на дзвюх (а то і трох) мовах: англійскай і нямецкай, французскай і нямецкай або англійскай і французскай. Для студэнтаў, якім патрэбна моўная падтрымка, праводзяцца адмысловыя моўныя семінары.

Структура

Факультэты Факультэт навук, тэхналогій і камунікацый Факультэт права, эканомікі і фінансаў Факультэт літаратуры, гуманітарных, мастацтвазнаўчых і педагагічных навук

Цэнтры Міждысцыплінарны цэнтр бяспекі, надзейнасці і даверу Люксембургскі цэнтр сістэмнай біямедыцыны Люксембургскі цэнтр сучаснай і лічбавай гісторыі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Люксембурга Катэгорыя:Люксембург (горад)