Аляксандр Міхайлавіч Азарчанкаў (нар. , в. Забалацце, Талачынскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Аграрнай партыі.
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1968), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).
Працаваў галоўным інжынерам калгаса імя Г. Дзіммтрава (1968—1974), старшынёй калгасаў «1 Мая», «Гігант» (1975—1979), начальнікам Талачынскага ўпраўлення сельскайгаспадаркі і харчавання (1979—1982). Займаў пасады старшыні Пастаўскага райвыканкама, першага сакратара Чашніцкага райкама КПБ (1982—1992), першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага аблвыканкама (1992—1997), генеральнага дырэктара Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліве (1997—1999).
У 1995 годзе, пасля другога тура галасавання, стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання ад Талачынскай выбарчай акругі № 52СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, выбраных у другім туры галасавання 28 мая 1995 года . У 1996—2004 гадах дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га скліканняў, член (1996—2000) і старшыня (2000—2004) Камісіі па аграрных пытаннях.
Літаратура Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.
Спасылкі АЗАРЧЕНКОВ АЛЕКСАНДР МИХАЙЛОВИЧ
Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Старшыні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ