Пій XII (Eugenio Maria Giuseppe Giovanni Pacelli), Папа Рымскі ( — ).
Абвясціў энцыкліку «Mystici Corporis Christi» (1943), у якой атаясаміў царкву з містычным целам Хрыста і заклікаў да адзінства хрысціян. Абвясціў догму Узнясення найсвяцейшай дзевы Марыі (1950), увёў свята Марыі — каралевы свету (1954). Пачаў рэформу літургічнага тыдня (1951). Увёў вечаровыя святыя месы, зрабіў раўнастайным еўхарыстычны пост. Дапусціў ужыванне нацыянальных моў у літургіі Еўхарысціі і ў літургіях некаторых таямніц.
Першы Папа, які прызнаў яўленні ў Фаціме.
Адкрыў сучасны радыёцэнтр у Санта Марыя ды Галерыя.
Быў абвешчаны слугою Божым (1990); быў пачаты працэс яго беатыфікацыі.
Гл. таксама
Datis nuperrime
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Папы Рымскія