Пій XI (Ambrogio Damiano Achille Ratti), Папа Рымскі (6.2.1922 — 10.2.1939).
Дамогся падпісання Латэранскага дагаворуСтварэнне дзяржавы Ватыкан. (11.2.1929). Прызнаў Рым сталіцай Італьянскай дзяржавы.
Абвясціў энцыкліку «Quas primas» (1925), у якой устанавіў свята Караля Хрыста, з адмысловымі афіцыюмам і святой месай. Стварыў Папскую акадэмію навук (1937).
Асудзіў ідэалогію нацызму ў энцыкліцы «Mit brennender Sorge» (1937). Асудзіў антырэлігійны характар камунізму ў энцыкліцы «Divini Redemptoris» (1937).
Першы Папа, які актыўна карыстаўся радыё дзеля ажыццяўлення пастырскай дзейнасці.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў правінцыі Монца і Брыянца