Нан — карта Тайланда (тайск. น่าน) — горад на поўначы Тайланда, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Насельніцтва — 20 413 чалавек (2005). Горад размешчаны недалёка ад мяжы з Лаосам на правым беразе ракі Нан. З Бангкокам, размешчаным за 670 км на поўдзень, горад звязваюць авіярэйсы чатыры разы на тыдзень. З суседнімі гарадамі існуюць рэгулярныя аўтобусныя зносіны. У горадзе дзейнічае музей, захаваліся старажытныя будынкі, у тым ліку старыя ваты і гарадская сцяна.

Катэгорыя:Гарады Тайланда