Нан — карта Тайланда (тайск. แม่น้ำน่าน) — рака ў Тайландзе, адзін з вытокаў ракі Менам-Чао-Прая. Нан бярэ пачатак у аднайменнай правінцыі каля мяжы з Лаосам, далей цячэ ў паўднёвым і паўднёва-паўднёва-заходнім кірунку па правінцыях Утарадыт, Пхітсанулак і Пхічыт. У правінцыі Накхонсаван Нан зліваецца з ракой Пінг, утвараючы раку Менам-Чао-Прая.
Даўжыня ракі — 390 км, плошча басейна — 57 947 км². Галоўны прыток — рака Іом, астатнія прытокі малыя. У правінцыі Пхітсанулак на рацэ распаўсюджаны дамы-лодкі.
Клімат на ўсім працягу ракі трапічны з павышаным увільгатненнем. Улетку тэмпература часта перавышае +40 °C, у халодны перыяд можа ўначы зніжацца да +15 °C і ніжэй.
Якасць вады пасля развіцця гарадоў на рацэ пагаршаецца. Таксама назіраецца неспрыяльная бактэрыялагічная абстаноўка. У 1976—1985 гадах у правінцыі Пхітсанулак у якасці ірыгацыйнага праекта была пабудавана дамба.
Катэгорыя:Рэкі Тайланда Катэгорыя:Басейн Паўднёва-Кітайскага мора