Сцяпан Васілевіч Авяр’янаў (, с. Панікавец, Ліпецкая вобласць — , Віднае) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Камандзір кулямётнага разліку 1320-га стралковага палка 413-ай стралковай дывізіі С. В. Авяр’янаў вызначыўся 28 чэрвеня 1944 годзе ў баях па знішчэнню варожай групоўкі ворага ў раёне в. Падрэчча. У час контратакі праціўніка ён знішчыў 23 немцаў і 9 узяў у палон. Моцным агнём свайго кулямёта ён прымусіў гітлераўцаў адступіць. Пры праследаванні праціўніка знішчыў двух снайпераў і адзін кулямётны разлік закідаў гранатамі, тым самым даў магчымасць стралковай роце паспяхова рухацца наперад.
30 чэрвеня 1944 года у баях за чыгуначны мост праз р. Бярэзіну ў раёне мястэчка Свіслач Мінскай вобласці пад моцным ружэйна-кулямётным агнём праціўніка перабег са сваім кулямётам на супрацьлеглы бераг і адкрыў моцны агонь па ворагу, тым самым не даў магчымасці ўзарваць мост.
Літаратура Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага р-на. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 238.
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны