Нямецка-балтыйская партыя (, ) — палітычная партыя першай Эстонскай Рэспублікі, якая існавала з 1918 па 1935 гады. Партыя прадстаўляла інтарэсы нямецкай нацыянальнай меншасці.
Гісторыя Партыя была заснавана 27 лістапада 1918 года пад назвай Нямецкая партыя Эстоніі (, ) для ўдзелу ў выбарах ва Устаноўчы сход Эстоніі. Пасля Вызваленчай вайны перайменавана ў Нямецка-балтыйскую партыю.
Партыя атрымала 3 мандата ва Устаноўчы сход Эстоніі ў красавіку 1919 годаNohlen, D & Stöver, P. Elections in Europe: A data handbook. — Nomos Verlagsges, 2010. — С. 579-586. — ISBN 978-3-8329-5609-7.. На парламенцкіх выбарах 1920 года яна ўжо набрала 4 мандата, але гэтая колькасць знізілася да 3 пасля парламенцкіх выбараў 1923 года і да 2 пасля парламенцкіх выбараў 1926 года. Для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах у 1929 года, сумесна са Шведскай народнай лігай Прыбалтыйскага краю, партыя сфармавала «Нямецка-Шведскі блок», які набраў 3 мандата (2 балтыйскіх немца і 1 швед) ў парламенце і захаваў іх пасля парламенцкіх выбараў 1932 года. У 1933 годзе ў партыю паспрабавалі пранікнуць нацыянал-сацыялістычныя групы, аднак урад Эстоніі умяшаўся, аб'явіў унутраныя выбары партыі несапраўднымі і забараніў дзейнасць нацысцкіх палітычных групEesti Ajalugu. Band 6: Vabadussõjast Taasiseseisvumiseni. — Ilmamaa, Tartu 2005. — S. 68. — ISBN 9985-77-142-7..
У 1935 годзе, у выніку перавароту Канстанціна Пятса, Нямецка-балтыйская партыя была забаронена.
Літаратура Mads Ole Balling: Von Reval bis Bukarest. Statistich-biographisches Handbuch der Parlamentarier der deutschen Minderheiten in Ostmittel- und Südosteuropa 1919–1945. Band 1: Einleitung, Systematik, Quellen und Methoden; Estland, Lettland, Litauen, Polen, Tschechoslowakei. 1. Ausgabe, 2. Auflage. Dokumentation Verlag. — Kopenhagen 1991. — S. 116–117. — ISBN 87-983829-3-4.
Катэгорыя:Палітычныя партыі Эстонскай Рэспублікі (1920—1940)