Рональд Л. Хэберлі (; нар. 1940 ці 1941, Кліўленд, Агая, ЗША) — амерыканскі ваенны фатограф, аўтар здымкаў ахвяр масавага забойства ў Сангмі, здзейсненага амерыканскімі салдатамі ў 1968 годзе падчас В’етнамскай вайны.

Біяграфія

Ранняе жыццё Аб папярэдняй біяграфіі практычна няма інфармацыі. Вядома, што нарадзіўся прыкладна ў 1940 ці 1941 годзе ў горадзе Кліўленд, штат Агая.

Падзеі ў Сангмі 16 сакавіка 1968 года Хэберлі разам з ротай С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка амерыканскай арміі высадзіўся ў раёне вясковай абшчыны Сангмі, дзе стаў сведкам масавага забойства мірных жыхароў.

У яго было два фотаапараты: армейскім ён здымаў чорна-белыя фатаграфіі, а асабістым рабіў каляровыя. У Сангмі былі абодваMiscue on the Massacre // Time. Dec. 05, 1969. Пасля звальнення з вайсковай службы і вяртання ў родны Кліўленд Хэберлі захаваў каляровыя здымкі, аднак не паказваў іх да лістапада 1969 года, калі масавае забойства атрымала агалоску. Ён звязаўся са сваім школьным сябрам, які працаваў рэпарцёрам у кліўлендскай газеце The Plain Dealer. Газета апублікавала здымкі ў чорна-белым колеры і дапамагла Хэберлі прадаць правы на каляровыя здымкі часопісу Life, нямецкаму Stern і лонданскай Sunday Times. Пазней, падчас судовага працэсу, выступаючы сведкам абвінавачвання, ён пацвердзіў, што асабіста бачыў, як амерыканскія салдаты расстрэльвалі мірных жыхароўRonald Haeberle, Witness for the Prosecution . У дакладзе камісіі Уільяма Пірса, якая расследавала абставіны злачынства, гаварылася, што фатограф хаваў ад уладаў здымкі, нягледзячы на абавязак паведамляць аб відавочных ваенных злачынствахMai Lai Inquiry Findings and Recommendations . Аднак, па словах самога Хэберлі, ён хаваў фатаграфіі, баючыся, што яны будуць проста знішчаныя ўладамі.

Пасля вайны У 2000 і 2011 годзе вяртаўся ў В’етнам у якасці турыста.

Улетку 2012 года наведаў В’етнам і вёсачку Сангмі, дзе ён сустрэўся з Чан Ван Дукам, які перажыў бойню 1968 годаKing, Tim. Reunion at Site of My Lai Massacre: Survivor Duc Tran Van and Photographer Ron Haeberl. Salem-News.com, July 14, 2012..

Фотаздымкі

Чорна-белыя фота

Каляровыя фота

Гл. таксама І дзеці

Спасылкі War photos that changed history Testimony of Ronald Haeberle, Witness for the Prosecution Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Фатографы ЗША Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Масавае забойства ў Сангмі