Ігнат Ігнатавіч Казлоўскі (, п. Галодны Стэп, Самаркандская вобласць —) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Гадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 года прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года, першы бой прыняў каля г. Залачоў Львоўскай вобласці. Ваяваў на розных франтах: Заходнім, Калінінскім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім, быў двойчы паранены.

У ліпені 1944 года стаў памочнікам камандзіра стралковага ўзвода і парторг роты 415-га стралковага палка 1-й стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронту.

Вызначыўся ў ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі пры вызваленні г. Брэста. 24 сакавіка 1945 ода было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 5484).

Пасля вайны дэмабілізаваны ў званні старшыны, жыў і працаваў у Казахскай ССР. Працаваў у саўгасе «Баяўт», быў старшынёй Чырвонакастрычніцкага сельсавета ў Пахта-Аральскім раёне Паўднёва-Казахстанскай вобласці. З 1956 года — у г. Ленгер Чымкенцкай вобласці: арматуршчык, бетоншчык, праходчык шахты «Тогуз-1», на якой адпрацаваў адзінаццаць гадоў. З 1970 года — на Чымкенцкім заводзе фосфарных солей.

Памёр 1 студзеня 1983 года, пахаваны ў сяле Достык (цяпер Аляксандраўка) Ленгерскага раёна.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1945), ордэнамі Славы III (1944) і II (1944) ступеняў, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. 16 мая 1969 года яму прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Брэста.

Памяць У музеі абароны Брэсцкай крэпасці ў зале № 8 «Дорогами побед» дэманструецца пісталет-кулямёт Шпагіна, якім карыстаўся М. Д. Свінарчук. У ліпені 1984 г. яго жонка, Ганна Фёдараўна, перадала ў фонды МК «Брэсцкая крэпасць-герой» дакументы і асабістыя рэчы Мікалая Давыдавіча. У чэрвені 2009 года яго імем названа вуліца ў мікрараёне «Паўднёвы» г. Брэста.

Літаратура Свинарчук Николай Давыдович / Н. А. Ярмошук // Брест. Брэст. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019. С. 78. Свинарчук Николай Давыдович // Почетные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 13. Свинарчук Николай Давыдович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 424—425. Свинарчук Николай Давыдович // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 324. Свинарчук Николай Давыдович // Герои Советского Союза — узбекинстанцы. Ташкент, 1984. С. 281. Свинарчук Николай Давыдович // Навечно в сердце народном : [биогр. справочник] : 2-е изд., доп. и испр. Минск, 1977. С. 405. Свінарчук Мікалай Давыдавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 442. Почетный гражданин города Бреста // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 307.

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны