Сіро́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сіроціна.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад Лаўжанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бываліна, Ласвіцкія, Новае Дворышча, Плігаўкі і Старое Дворышча), а ў склад сельсавета з Пагарэліцкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (Альшанка, Барсукі, Бубны, Грабніца, Града, Грышаны, Дворышча, Ермачкі, Зачэрнае, Казаногава, Касцюкі, Мазурына, Мішчанкі, Навасёлкі, Новая Дзярэўня, Самусяты, Слабада, Сянькова, Філіпенкі і Чысці)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сіроцінскага сельсавета 24 населеныя пункты.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1126 чалавек, з іх 89,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 960 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе