Яўген Усошын (нар. , Мінск) — беларускі грэка-каталіцкі святар, гісторык.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, затым у 1998 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 2004 годзе (Украіна). Таксама навучаўся ў (Польшча). Абараніў магістарскую працу на Папскім багаслоўскім факультэце ў Варшаве на тэму «Жыццё і дзейнасць кс. Антона Неманцэвіча».

17 снежня 2006 года ў Івана-Франкоўску быў пасвечаны ў дыякана. 17 чэрвеня 2007 года рукапаложаны ў святара Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Маладзечне, гэта быў першы такі чын на тэрыторыі Беларусі з часу ліквідацыі Уніі ў 1839 годзе. Хіратонію ажыццявіў дапаможны біскуп Кіеўскай архіепархіі УГКЦ , якому саслужылі Экзарх Пражскі біскуп і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Спасылкі Яўген Усошын — ад грузчыка да святара Айцец Яўген Усошын — шлях да святарства Грэка-каталіцкі сьвятар упершыню высьвячаны ў Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва