Бабінавічы — два паселішчы эпохі неаліту (IV-III-е тысячагоддзе да н.э.) каля вёскі Бабінавічы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Раскопкамі выяўлены рэшткі посуду, блізкага да керамікі верхняволжскай культуры, кераміка нёманскай культуры, крамянёвыя прылады (наканечнікі стрэл, разцы, нажы і іншае). Стаянкі неаліту на Усходзе Беларускага Падзвіння і ў прылеглых раёнах Верхняга Падняпроўя з-за іх гістарычнай агульнасці атрымалі назву «помнікі бабінавіцкага тыпу».

Катэгорыя:Паселішчы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Бабінавічы (Лёзненскі раён)