Андрэ Густаў Сітраэн, ( — ) — французскі прамысловец, стваральнік канцэрна «Сітраэн» і аднайменнага аўтамабіля.

Андрэ Густаў Сітраэн нарадзіўся ў Парыжы. Ён быў пятым дзіцем у сям’і нідэрландскага бізнесмена яўрэйскага паходжання — гандляра дыяментамі і іншымі каштоўнымі камянямі — Леві Сітруна (нідэрл. Levie Citroen). Андрэ Сітраэну не споўнілася і шасці гадоў, яго бацька канчае жыццё самагубствам і пакідае сям’і велізарную спадчыну. Толькі адзін пай Леві Сітруна ў заакіянскім прадпрыемстве складаў — 1 млн франкаў, грошы велізарныя. Але нягледзячы на пашыраныя сувязі ў фінансавых колах гандляроў дыяментамі, Андрэ Густаў Сітраэн аддае перавагу не прытрымлівацца па слядах бацькі. Андрэ плануе паступаць у політэхнічную школу, каб затым стаць інжынерам. Завяршыўшы навучанне, Сітраэн адпраўляецца на вайсковую службу.

Быў членам масонскай ложы «Lodge La Philosophie Positive» у Парыжы.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Citroën Катэгорыя:Постаці Францыі