Дабе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дабея.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 9 населеных пунктаў Лаўжанскага сельсавета (Баравыя, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда, Слабада і Шняўка)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. У 1963 годзе вёска Шняўка пералічана ў склад Лаўжанскага сельсавета Полацкага раёнаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага і 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава), якія да 30 ліпеня 1966 года ўваходзілі ў склад Бешанковіцкага сельсавета Бешанковіцкага раёна, у склад Лаўжанскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (Баравыя, Барсукі, Варанькі, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда і Слабада)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).. 10 жніўня 1970 года ў склад Мікалаеўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 верасня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дабейскага сельсавета 26 населеных пунктаў. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета са Светласельскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Будавесць» (вёскі Амбросавічы, Гародна, Куціна, Маркава, Непароты, Рускі і Чарнецкае)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 13 красавіка 2007 года скасавана вёска ВысачаныРешение Шумилинского районного Совета депутатов от 13 апреля 2007 г. № 23 Об упразднении сельского населенного пункта.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1341 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,7 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 918 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе