«Не адпускай мяне» () — раман брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за XXI стагоддзе. На беларускую мову раман перакладзены Ганнай Янкутай ў 2019 годзе, надрукаваны ў выдавецтве «Янушкевіч». Сюжэт У элітнай школе-інтэрнаце Хэйлшэм выхоўваюцца дзеці, у якіх па-за яго сценамі нікога няма. А ёсць багатая Мадам, якая і апякуецца Хэйлшэмам. Толькі школа аказваецца незвычайнай: у ёй гадуюць донараў органаў для хворых людзей. І выхаванцы — зусім не простыя дзеці.

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта