Казья́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казьяны.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка і Роўнае)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна, за выключэннем 20 населеных пунктаў (Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Калышкі, Канцы, Корасць, Куксы, Панамары, Рудня, Саломенка, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі і Шавекі), якія былі перададзены ў склад Гарадоцкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).. 18 сакавіка 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Обальскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Вугальніца, Глісцінец, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае) і Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёна (8 населеных пунктаў: вёскі Гапонава, Гульбішча, Казьяны, Карлава, Красамай, Панячына, Прудок і Скаціца)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018)..
12 студзеня 1968 года Казьянскі сельсавет утвораны зноў у складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Казьяны ў складзе 31 населенага пункта Мішневіцкага сельсавета (Баравая, Гапонава, Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Казьяны, Калышкі, Канцы I, Канцы II, Карлава, Корасць, Красамай, Краснаполле, Куксы, Панамары, Панячына, Прудок, Саломенка, Скаціца, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі, Ціжма і Шавекі) і 5 населеных пунктаў Обальскага сельсавета (Вугальніца, Залессе, Зальхаўе, Запалянка, Роўнае)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Казьянскага сельсавета 32 населеныя пункты. 26 верасня 2002 года Казьянскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мішневіцкага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 26 сентября 2002 г. № 162 Об упразднении Козьянского сельсовета и изменении границ Мишневичского сельсовета Шумилинского района Витебской области.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Запалянка, Заполле, Казьяны, Калышкі, Красамай, Панамары, Роўнае, Скаціца, Ставіца, Сураўні, Хрыпкі і Шавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шумілінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Сіроцінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе