Сухапутныя войскі Кыргызстана — адзін з відаў войск у складзе Узброеных Сіл Кыргызстана. Утвораны 25 студзеня 2017 года ўказам Прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева. Сухапутныя войскі складаюць ядро Узброеных Сіл Кыргызстана.
Стварэнне і наступная гісторыя Сухапутныя войскі Кіргізіі як асобны від войск былі ўтвораны ўказам прэзідэнта ад 25 студзеня 2017 года з мэтай далейшага ўмацавання ваеннай бяспекі краіны, а таксама ўдасканалення арганізацыі кіравання ўзброенымі сіламі і стварэння адзінай сістэмы фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. З’яўленне Сухапутных войскаў парадкавала структуру войскаў і адмяняла ранейшую сістэму падпарадкавання воінскіх часцей.
Першым камандуючым сухапутнымі войскамі быў прызначаны палкоўнік Эрліс Тэрдзікбаеў, пазней стаў старшынём Дзяржаўнага камітэта па справах абароны. Камандаванне Сухапутных войскаў вызначаецца органам кіравання сухапутнымі злучэннямі, часцямі і ўстановамі Узброеных Сіл, які падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу.
Асабісты склад Сухапутных войскаў удзельнічае ў такіх вучэннях і манеўрах у рамках блокаў ШАС і АДКБ, як «Мірная місія» «Узаемадзеянне», «Рубеж», «Пошук» і «Непарушнае братэрства» , а таксама ў Армейскіх міжнародных гульнях (у тым ліку ў чэмпіянаце свету па танкавым біятлоне). У прыватнасці, у 2018 годзе яны ўдзельнічалі ў вучэннях «Каапсуздук-2018», «Фармаванне-2018», «Шумкар», «Непарушнае братэрства-2018», «Ісык-Куль Антытэрор-2018», «Узаемадзеянне-2018», а таксама ў спаборніцтвах ваенных міжнародных гульняў па танкавым біятлоне, снайперскай стральбе («Снайпэрскі рубеж»), артылерыйскай стральбе («Майстар артылерыйскага агню») і г. д. Паводле вынікаў 2018 года лепшай вайсковай часцю Сухапутных войскаў была прызнаная в/ч 52806.
Структура
Па даных на 2017 год, агульная колькасць УС Кіргізіі складала 15 тысяч чалавек: на ўзбраенні ўласна кіргізскай арміі былі 150 танкаў, 438 БТР і БМП, 189 адзінак артылерый і 21 адзінка РСЗА.
Уласна Сухапутныя войскі дзеляцца на Паўночную і Паўднёвую групы войскаў (яны ж Паўночнае і Паўночна-Заходняе рэгіянальныя камандаванні). У склад Паўночнай групы войскаў уваходзяць: 8-я гвардзейская мотастралковая дывізія імя Панфілава (Такмак, Балыкчы) 2-я асобная гвардзейская мотастралковая Чырванасцяжная брыгада імя Фрунзе (Кой-Таш)Гвардейцы-фрунзенцы отметили 95-летие бригады асобны танкавы полк два кулямётна-артылерыйскіх батальёна (Каракол, Нарын) інжынерны батальён асобны батальён сувязі (Бішкек) 25-я брыгада спецыяльнага прызначэння «Скарпіён» (Такмак) зенітна-артылерыйская брыгада часці і падраздзяленні забеспячэння, хімабароны і г. д.
У склад Паўднёвай групы войскаў уваходзяць: 68-я асобная горна-стралковая брыгада (Ош) Ала-Букінскі зводны бранятанкавы батальён кулямётна-артылерыйскі батальён асобны Баткенскі горна-стралковы батальён (Баткен) 24-ы атрад спецыяльнага прызначэння «Ільбірс» (Кок-Жангак)Десантные части и соединения разведвальны батальён зенітна-артылерыйскі полк часці і падраздзяленні забеспячэння, хімабароны і інш.
Узбраенне Стралковае Пісталет Макарава (9 × 18 мм ПМ) АКМ (7,62 × 39 мм) АК-74 (5,45 × 39 мм) РПК (7,62 × 39 мм) СВД (7,62 × 54 мм R) СКС (7,62 × 39 мм, цырыманіяльная зброя) M4 (5,56 × 45 мм)
Бранятэхніка Паводле звестак IISS The Military Balance на 2019 год, Сухапутныя войскі Кіргізіі мелі ў сваім распараджэнні наступную тэхніку.
Зброя і ўзбраенне Сухапутных войскаў Кіргізіі па стане на 2019 годТыпВыяваВытворчасцьНазваКолькасцьЗаўвагіТанкіТ-72Асноўны баявы танк150The Military Balance, 2019, p. 193Баявыя машыны пяхотыБМП-1Баявая машына пяхоты230БМП-2Баявая машына пяхоты90 Бронівыведвальныя машыныБРДМ-2Баявая разведвальная машына30БронетранспарцёрыБТР-70Бронетранспарцёр4525 БТР-7020 БТР-70МБТР-80Бронетранспарцёр10Супрацьтанкавае ўзбраеннеМалютка (СТРК)СТРК26The Military Balance, 2010, p. 366КонкурсСТРК12ФаготСТРК24Рэактыўныя сістэмы залпавага агнюБМ-21 «Град»РСЗА15БМ-27 «Ураган»РСЗА6Артылерыйскія сістэмы2С1 «Гвоздика»122 мм САУ18Самаходная2С9 «Нона-С»120 мм САУ12Самаходная152-мм гаубица образца 1943 года (Д-1)152 мм16Буксуемая122-мм гаўбіца Д-30122 мм72Буксуемая122-мм гаўбіца ўзору 1938 года (М-30)122 мм35БуксуемаяM120 (мінамёт)120 мм48302С12 «Сані»120 мм мінамёт6БС-3100-мм буксуемая гармата18ШілкаЗенитная самоходная установка24С-60Зенітная гармата24Страла-10ЗРК4
Пастаўкі У жніўні 2010 года Міністэрства абароны Кіргізіі атрымала 45 пікапаў Ford Ranger і 44 квадрацыклы Polaris ад пасольства ЗША для патрэб антытэрарыстычных падраздзяленняў і горных часцей. Пастаўкі сучаснай расійскай баявой тэхнікі для патрэб кіргізскіх войскаў пачаліся ў 2013 годзе. У 2019 годзе Кіргізія бязвыплатна атрымала ад Расіі два верталёта Мі-8МТ і дзевяць браняваных разведна-дазорных машын. Кіраўніцтва Камандуючыя Эрліс Тэрдзікбаеў (25 студзеня 2017—20 красавіка 2018 года) Нурлан Кірэшэеў (2 мая 2018—19 студзеня 2019) Алмазбек Карасартаў (з 19 студзеня 2019) — намеснік міністра абароны з 29 сакавіка 2021 года
Начальнікі штаба Бактыбек Бекбалатаў (2017—?)
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Узброеныя сілы Кыргызстана Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:Сухапутныя войскі паводле краін