Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч (нар. , в. Пяскі, Шчучынскі раён, Беларусь) — беларускі трэнер (грэка-рымская барацьба). Майстар спорту СССР (1963). Заслужаны трэнер БССР (1979). Заслужаны трэнер СССР (1987). Кандыдат педагагічных навук (1991), прафесар. Загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы».
Біяграфія Аўтар больш за 40 вучэбна-метадычных работ па фізічнай культуре і спорту.
9 ліпеня 2009 года прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гродна за высокія спартыўныя дасягненні і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Рэспублікі БеларусьГанаровыя грамадзяне Гродна .
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Літаратура Барацьба спартыўная: падручнік для спецыяльнасцей фізічнага выхавання і спорту ВНУ / В. С. Іўко, Я. І. Качурка, В. А. Максімовіч. — Гродна, 1997. (1Ба134094)
Спасылкі
Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі па барацьбе Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродна